Тэма: М.Даніленка. “Журка”
Мэта: пазнаёміць з
апавяданнем М.Даніленкі “Журка”; пашыраць
веды пра птушак
і выхоўваць беражлівыя
адносіны да іх; развіваць
мову і абагачаць
слоўнікавы запас вучняў;
развіваць уменне ацэньваць
учынкі герояў, складаць іх характарыстыку; выпрацоўваць навыкі
свядомага, выразнага, інтанацыйна
правільнага чытання.
План урока
Верш
“У вясновым лесе” Л.Дайнекі (ст.68)
-Каму
лес адчыняе свае дзверы?
-Пра
якія цуды гаворыцца ў вершы?
3.Праверка дамашняга задання.
Конкурс
на лепшага чытальніка верша (праверыць
верш на памяць)
4. Новая тэма
1. Падрыхтоўка да ўспрымання новага
матэрыялу.
Прачытайце запісаныя
на дошцы словы. Адшукайце лішняе слова
ў кожным слупку. ЖУРАЎЛІК ЖУРАЎЛІ
ЖАЎРУК ЖУРАВЕЛЬКА
ЖУРАЎЛІХА ЖАЎНА
3. Слоўнікавая работа АКАЛЕЦЬ ЯМЧЭЙ
Чытанне твора па частках.
Аналіз твора
1 частка
-Чаму бацька прынёс маладога
жураўліка дадому?
-Чаму птушка спачатку “злосна
шыпела”?
-З чаго зрабіў Толік гняздо для
птушкі?
2 частка
-Чаму сабака Шарык баяўся
Журку?
-Якія адносіны склаліся ў Журкі
з Толікам?
-Чаму вясной неспакойна пачаў
весці сябе Журка?
3 частка
-Калі Журка вярнуўся ў дзікую
прыроду?
-Як Толік развітаўся са сваім
сябрам?
Выбарачнае
чытанне. -Прачытайце радкі,
якія перадаюць адносіны
бацькі да параненага
жураўля.
- Падбярыце
сінонім да слова
акалее.
-Раскрыйце сэнс
слова: выхадзім. -Зачытайце,
як Толік
даглядаў жураўліка? -Як вы
разумееце сэнс выразу: бавіў
час? – Як жураўлік
праяўляў трывогу і
неспакой? Зачытайце -Як вы разумееце сэнс
выразу трывожна мераў двор? -Прачытайце першы
сказ апошняй часткі
твора, адшукайце ў ім
вобразныя выразы.
Складанне плана
Вучні ланцужком чытаюць
апавяданне па частках
і кожнай часцы
даюць назву.
1 частка – Паранены
журавель. 2
частка – Журка сярод людзей. 3
частка – Вяртанне дадому.
- Якая
галоўная думка твора?
Дамашняе заданне
Падрыхтаваць пераказ апавядання,
запісаць відэа ці аудыа,
пераслаць у вайбер групу "Вучымся дома"
Падрыхтаваць пераказ апавядання,
запісаць відэа ці аудыа,
пераслаць у вайбер групу "Вучымся дома"
Комментариев нет:
Отправить комментарий