20 апреля 2020 г.

Беларуская мова, 20.04.20

Тэма. Скланенне займеннікаў 2-й асобы
Задачы: 1) навучыцца скланяць займеннікі ТЫ,   
                    ВЫ;
            2) засвоіць іх склонавыя формы;
            3) навучыцца ставіць пытанні і вызначаць склон займеннікаў 2-й асобы;

            4) навучыцца ўжываць займеннік ВЫ і яго формы пры ветлівым вусным і пісьмовым звароце да незнаёмых або старэйшых людзей.

ПЛАН УРОКА
1) Запіс у сшытку даты: 20 красавіка

2) Хвілінка чыстапісання: 
Вв Тт Бб ...
Ва во Вы ві Ту цю Та ця Бэ бе
Вас вам Табе цябе

3) Праца з падручнікам: с.55 №91.
Прачытаць заданне, праскланяць вусна  займеннікі ТЫ, ВЫ самастойна. Зверыцца з табліцаю. Адказаць на пытанні.

4) Завучыць правіла на старонцы 55.


5) Праца з падручнікам: с.56 №92- вусна.
Запісаць словазлучэнні з формамі займенніка ТЫ ў сшытак, вызначыць склон займенніка:

ганаруся (кім?чым?) ... - ...
дзіўлюся ( на каго? на што?) - ... - ...
жадаю (каму? чаму?) -...-...
спяваю і складаю (пра каго? пра што?) - ... - ...

6)  Праца з падручнікам: с.56 №93 - вусна адказаць на пытанні
Запісаць 2 сказы-адказы, вызначыць асобу, лік, склон займеннікаў.


8) Завучыць правіла на старонцы 57

9) Праца з падручнікам: с.57 №94 - пісьмова

10) Замацаванне: https://learningapps.org/display?v=pbju8sn8j20

11) Дамашняе заданне: с.58 № 96, правілы



           

Комментариев нет:

Отправить комментарий