24 апреля 2020 г.

Бел.мова, 24.04.20

Тэма: Змяненне дзеясловаў па часах і ліках. Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах. Суфіксы дзеясловаў прошлага часу


Задачы: 1) замацоўваць уменне вызначаць час і лік дзеясловаў;
                  2) Узнавіць  веды вучняў пра змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах; 
                    3) замацоўваць уменне вызначаць род дзеясловаў у форме прошлага часу, 
                    4) утвараць  формы  роду дзеясловаў  прошлага часу  пры дапамозе  суфіксаў -ў-,  -л-

План урока

 1) Даскажы слова: 

Папрасіць і загадаць магу. 
Вызначыць вам час дапамагу.
А калі з займеннікам стаю,
Дык асобу лёгка пазнаю.
Пачынайце дзейнічаць,     і зноў
Вам паможа сябар … (дзеяслоў).

2) 


3) Запішы дату ў сшытак: 24 красавіка
4) Хвілінка чыстапісання: 
Пп Тт ШШ...
Птш Шпт Тшп Пшт ШтпТпш 
5) Складзі  з частак слоўнікавыя словы і запішы ў слупок: 
6) Да кожнага слова падбяры і запішы дзеяслоў, вызнач яго лік і час.
7) Праца з падручнікам: С. 64 №105 - прачытаць, выпісаць дзеясловы, вызначыць час, лік.
Вусна змяніць тэкст так, каб у ім ішла размова пра падзеі, якія
ўжо адбываліся або якія яшчэ будуць адбывацца. 
8) С.65 №106 - вусна.
9) С.65 - Гаварыце правільна! - вывучыць.
11) С.66 №107 - вусна.
12) С.67 і 69 - правілы.
13) С. 68 № 110, 111 - пісьмова
14)  С. 68 № 112 - вусна

Д.З. Правілы, №113










Комментариев нет:

Отправить комментарий