11 мая 2020 г.

Бел.мова, 12.05

Тэма:Канчаткі дзеясловаў 3-й асобы множнага ліку I і ІІ спражэння
Задачы: навучымся ўтвараць форму 3-й асобы множнага ліку дзеясловаў I і ІІ спражэння, вызначаць тып спражэння дзеясловаў па форме 3-й асобы множнага ліку.
Ход урока
1. Хвiлiнка чыстапiсання
Фф Фа фя Фы фі Фэ фе Фу фю 
фарба расфарбоўка  фарбаваць

– Запiшы ў сшытак злучэнні лiтар і словы.
– На наступным радку складзі і запішы сказ з дадзеных слоў.                         
Яркасонца, і, возераафарбоўвае, ўрозныясвеціць, колерываду.
– Падкрэслі галоўныя члены сказа. Вызнач асобу і спражэнне дзеясловаў.
Правер сябе. Глядзi адказ у канцы наступнай старонкі.

2.Паўтарэнне. Давай успомнiм.
 Практыкаванне 143, стар.86. Выканай заданні з падручніка.

3. Слоўнiкавая работа
– Пазнаёмся з правапісам слоўнікавага слова УНIЗЕ (стар.88). Падбяры да слова УНIЗЕ аднакаранёвыя словы, складзi з ім словазлучэнне.

4. Тлумачэнне новага матэрыялу
5. Замацаванне
– Выканай практыкаванне 145, стар.88
Прачытай тэкст. Выпiшы выдзеленыя дзеясловы. Вызнач час, асобу і лік дзеясловаў. Утвары форму 3-й асобы множнага ліку гэтых дзеясловаў, абазнач канчаткiі вызнач спражэнне (карыстайся схемай пр.144, стар.87).

Адпачнi. Выканай сваю любiмую фiзкультхвiлiнку.

–       Выканай практыкаванне 146, 147 - вусна

6. Правер свае веды. Зрабі тэст, Запішы літары правільных адказаў у сшытак.

1. Па асобах і ліках змяняюцца (спрагаюцца)
А) дзеясловы цяперашняга, прошлага і будучага часу
Б) дзеясловы цяперашняга і будучага часу
В) дзеясловы прошлага часу

2. Адзнач радок з дзеясловамi 3-й асобы множнага лiку
А) жартуеш, жывеш, гаворыш
Б) заспяваю, малюю, хаджу
В) даглядаюць, прынясуць, гавораць

3. Вызнач радок, у якiм знаходзяцца дзеясловы толькiI спражэння
А) прыбягуць, працуюць, сябруюць
Б) вучаць, крочаць, зробяць
В) гуляюць, глядзяць, размаўляюць

4. Вызнач радок, у якiм знаходзяцца дзеясловы толькiII спражэння
А) сябруюць, пiшуць, чытаюць
Б) ляцяць, сядзяць, трымаюць
В) гамоняць, маўчаць, зазвiняць.

5. Адзнач радок з дзеясловамi, у якiх трэба дапiсаць канчаткi-уць або -юць
А) шчабеч…, шум…, гуч…,
Б) зазеляне…, раст…, квiтне…,
В) ста…,сустрака…,плыв…

7. Правер свае адказы
Адказы да тэсту па тэме
“Канчаткі дзеясловаў 3-й асобы множнага ліку I і ІІ спражэння”
1 Б
2 В
3 А
4 В
5 Б
*Ярка свеціць сонца  і афарбоўвае ў розныя колеры ваду возера.
Свеціць(3-я асоба, II спр.)
Афарбоўвае (3-я асоба, I спр.)

Д.з. №148, правіла

Комментариев нет:

Отправить комментарий