23 мая 2020 г.

Трудовое обучение

Мелкий ремонт книг

Есть ли в вашей домашней библиотеке книги, нуждающиеся в ремонте? Тогда сегодняшний урок поможет вам. Но сначала узнайте, из каких частей состоит книга.

Анатомия книги

А сейчас посмотрите, как можно "подлечить" книгу в домашних условиях:


Беларуская мова, 25.05

Тэма. Кантроль ведаў.

1. Кантрольная слоўнікавая дыктоўка.

2. Кантрольная работа па тэме "Дзеяслоў"

Беларуская мова 24.05 (за 29.05)

Тэма ўрока: "Паўтарэнне: тэкст, сказ, часціны мовы"

Сёння вам трэба ўспомніць звесткі пра тэкст, сказ, часціны мовы.


1. Паглядзіце відэаўрок:




2.  Пр. 213,  215, 217 - пісьмова;     

 пр. 214, 216  вусна.


Беларуская мова, 23.05 (за 27.05)

Тэма ўрока: "Канчаткі дзеясловаў 3-й асобы адзіночнага ліку I  і II спражэння"


- Сёння вы замацуеце ўменне пісаць канчатакі дзеясловаў 3-й асобы ў залежнасці ад спражэння дзеяслова і апошняй літары асновы слова; будзеце вучыцца адрозніваць па пытаннях дзеясловы ІІ спражэння ў форме 3-й асобы аздіночнага ліку ад дзеясловаў ў неазначальнай форме.


1. ПАГЛЯДЗІЦЕ ВІДЭАЎРОК:

2.   Пр. 200 с. 112 - пісьмова;

      пр. 201, 202 - вусна;

      пр. 203 пісьмова.

пр. 204, 205, 206 - вусна;  

пр. 211 - пісьмова.

Д/з: пр. 212 - выпісаць сказы з аднароднымі членамі, паставіць патрэбныя знакі прыпынку.

Літаратурнае чытанне, 24.05 (за 29.05.)

Тэма ўрока: А. Масла "Калючык і космас"

Уладзімір Мазго "Суседзі па Сусвеце"


Моўная размінка

Я лічыць усё прывык,
І планетам дам падлік.
Меркурый - раз, Венера - два,
Тры - Зямля, чатыры - Марс.
Пяць - Юпітар, шэсць - Сатурн, Сем - Уран, восьмы - Няптун. 


Падручнік с. 111 - 114 - прачытаць апавяданне, адказаць на пытанні



Работа па малюнку на ст.113 падручніка
-Знайдзіце і прачытайце сказы,якія вы падпісалі б пад малюнкам.

Гульня “Закончы сказ”
Казка А. Масла напісана на тэму…?
Яна вучыць нас…?
Мне гэта казка … .
Я раскажу казку (каму?)… .

Чытанне верша Уладзіміра Мазго "Суседзі па Сусвеце" - с.115-116, адказ на пытанні.

22 мая 2020 г.

Літаратурнае чытанне, 23.05 (за 27.05)

Тэма. Раздзел "Чалавек, космас і Сусвет". 
Васіль Жуковіч "Хараство Сусвету"
Пётр Клімук “На касмічным караблі”.
Кастусь Цвірка "Да зорак"

Задачы: пашырыць  ўяўленні аб навукова-пазнавальнай літаратуры.  Пазнаёміцца з працай касманаўтаў, будовай Сонечнай сістэмы.


1. Паглядзіце відэаролік пра аўтара апавядання - летчыка-касманаўта Пятра Клімука:

2. Прачытайце апавяданне, адкажыце на пытанні: с. 101 - 103 падручніка


3. С. 99 - верш Васіля Жуковіча "Хараство Сусвету"

4. Паслухаць верш Кастуся Цвіркі "Да зорак" па спасылцы: тут.
5. Прачытаць верш на с.104-110, адказаць на пытанні.

Літаратурнае чытанне, 22.05


Тэма: М.Янчанка.”Сустрэча з бацькам”; падагульненне па раздзеле “Лёс чалавека на вайне”
Задачы: узбагачаць слоўнікавы запас  лексікай твора, 
фарміраваць уяўленні аб жыцці дзяцей у пасляваенны час, аб іх сталенні, аб захаванні памяці  аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны сродкамі мастацкага слова,
развіваць уменне тлумачыць учынкі дзейных асоб, выказваць свае адносіны да іх,

удасканадльваць уменне фармуляваць тэму твора, разумець у чым заключаецца асноўная думка,
Падагульніць веды па вывучанаму раздзелу.


ПЛАН УРОКА

1. Моўная размінка


Каля шашы да абеліска
Павольным крокам падыду
І  пакланюся нізка-нізка,
І моўчкі кветкі пакладу.
                        М.Пазнякоў
-Прачытаем выразана верш М.Пазнякова .
-Якая галоўная думка гэтых радкоў?
-З якім вершам пераклікаюцца гэтыя радкі? Чаму?

2. ☝ На нашай зямлі мноства абеліскаў, якія праслаўляюць подзвіг салдата, загінуўшага на вайне. Часта імя гэтага салдата было невядомым. Нават у цяперашні час ідуць раскопкі  захаванняў,на месцах, дзе ішлі баі, устанаўліваюцца імёны салдат. Многія сем’і не ведалі, дзе пахаваны іх родныя. У многіх загінуўшых салдат  засталіся дома дзеці. 
☝ А як называюць дзяцей, якія засталіся без бацькі?
☝ Як вы лічыце, якім было жыццё такіх дзяцей-сірот?
☝ У якім творы вы сустракалі апісанне жыцця дзяўчынкі, якая засталася без бацькоў?
☝ Сёння мы пазнаёмімся яшчэ з адным творам пра лёс дзяцей-вайны, а таксама падагульнім веды па раздзеле. Апошні твор нашага раздзела - гэта апавяданне М.Янчанкі “Сустрэча з бацькам”. 
☝ Падумайцеце, пра што можа расказвацца ў  апавяданні з такой назвай?

3. СЛОЎНІК
Газні΄чка — самаробная лямпа без шкла.
Істо΄пка (стопка) — памяшканне для захавання агародніны і іншых прадуктаў.
Кало΄да — кароткае тоўстае бервян о.
Нагарну΄ць (бульбы) — набраць.






4. Чытанне апавядання на с.91-94.
Адказ на пытанні с.94

-Хто такі Мікалай Ермакоў?
-Што за асаблівы агонь вячэрняга Мінска клікаў да сябе?
-У гонар каго гарыць Вечны Агонь?
-Якія словы пачуў дарослы Мікалай каля Вечнага агню?
-Якую сустрэчу меў на ўвазе аўтар, калі выбіраў назву твора?
-Як вы лічыце, ці было вядома Мікалаю Ермакову месца, дзе пахаваны яго бацька? Чаму?
-Як вы лічыце, што хацеў сказаць М.Янчанка гэтым апавяданнем? Вызначце галоўную думку твора?
-Як вы лічыце, што хацеў сказаць М.Янчанка гэтым апавяданнем? Вызначце галоўную думку твора?

5. Падагульненне па радзеле “Лёс чалавека на вайне” - тэст.
УВАГА: форму магчыма запоўніць толькі 1 раз!

Математика, 22.05

Тема: закрепление.

С. 122-123 учебника
№ 1 - первый столбик, уголком.
№ 2 - два первых выражения, по действиям.
№ 5 - изобразить условие задачи отрезками (мальчиков меньше, значит отрезок начертить короче), решить и ответить на вопрос задачи.

№ 6 - решить две задачи, изобразив их условие отрезками. 
Подсказка: аналогичные чертежи можно посмотреть в задаче 7.
Сравниваем задачи:
- Как двигались пчёлы? Одновременно или вдогонку? Из одной точки или из разных?
- Соответственно будем находить скорость удаления или скорость сближения.
Правила:
1. При  одновременном движении из одной точки в одном направлении находим скорость УДАЛЕНИЯ.
2. При  одновременном движении из разных точек в одном направлении (движение вдогонку) находим скорость СБЛИЖЕНИЯ.
3. Обе эти скорости находим ВЫЧИТАНИЕМ.

Д.З. С.123 №1 (1 уравнение), №2

21 мая 2020 г.

Бел. мова, 22.05

Тэма: Канчаткі дзеясловаў 3-й асобы адзіночнага ліку І і ІІ спражэння.

ПадручнікС. 108 - 110
№191 - вусна.
№192, 193 - пісьмова.
№ 194, 197 - вусна.
№195, 196 - пісьмова.

Д.З. №198 - спісаць толькі сказы са змененымі дзеясловамі.

Русский язык, 21.05

Тема. Контрольный диктант с грамматическим заданием.

Аудиофайлы с диктантом будут размещены в Вайбер группе "Учимся дома" (после 16 часов).
Жду фото ваших работ!

Д.З. повторить словарные слова за 4 класс.

Математика, 21.05

Тема . Закрепление

Устный счёт:



Работа в тетради:

Учебник С.120-121

№ 1 - только деление уголком
№2 - умножение ( запись с переводом величин, умножение столбиком)
№3 - верхнее выражение - устно, нижнее - письменно для а= 6335, устно - для а=0.
№4 - письменно без кр.усл.
№5 - реши задачу: Какое расстояние было между зайцами первоначально, если известно, что один догнал другого через 5 минут.

Д.З. С.120 №6

Литературное чтение, 21.05

Тема: Про медь и про гончара, который вечно всё путал. Марина Куря´чая. Обобщение по разделу.


Гончар  - мастер, изготовляющий глиняную посуду, керамику.
Кузне́ц — мастер, занимающийся обработкой металла.
Черепо´к — обломок разбитой глиняной посуды.
Металлурги´я — промышленное производство металлов.







Чтение текста на стр.127-131, ответы на вопросы.

Д.З. Прочитать стихи на стр. 132-136, ответить на вопросы.

20 мая 2020 г.

Літаратурнае чытанне, 20.05

Тэма: вершы пра герояў вайны.

1. Прачытаць артыкул пра Марата Казея на с.86

2. Паслухаць верш у Вайберы " Клятва Марата Казея", 
навучыцца выразна чытаць - с.86-87,
адказаць на пытанні - с.87-88,
разглядзець фотаздымак помніка і адказаць на пытанні - с.88.

3. Паслухаць верш у Вайберы " А хіба ёсць, што забываюць?"

Прачытаць - с. 89-90.
Адказаць на пытанні - с.90.

Д.З. вывучыць верш Пятруся Броўкі на памяць ( прыслаць відэа).



Бел.мова, 20.05

Тэма: канчаткі дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку

Праца з падручнікам:
С.102-106
№177 - вусна
Запомніце: націск у дзеясловаў 2-й асобы падае альбо на корань, альбо на суфікс А, альбо на апошнюю галосную канчатка. 
Запомніце: калі націск у дзеясловаў 2-й асобы падае  на апошнюю галосную канчатка, трэба пісаць канчатак -Яце́. 

№178, 179 - пісьмова
№ 180 - вусна
№ 181, 173 - пісьмова
№ 182, 184  - вусна

Д.З №185

19 мая 2020 г.

Математика, 20.05

Тема: Закрепление

Устный счёт





Самостоятельная работа в тетрадях (ответы внести в тест 👇): 

С. 116 № 3 (Чтобы найти целое, надо УМНОЖИТЬ часть на количество частей)
С. 116 № 4, 5 (в одной задаче)
С. 117 № 1 (по действиям)
С. 117 № 2
С. 117 № 7

ВНИМАНИЕ: форму можно заполнить только 1 раз!

Д.З. С. 117 №6, с. 116 №2 (записать выражения и вычислить)


Русский язык, 19.05


Тема. Обобщение по разделу "Текст". Повторение изученного в 4 классе

1. Контрольные вопросы на стр. 130 учебника - ответы (кратко) в тетрадь (фото мне в личку).

2. Стр. 130 упр. 201 - прочитать, объяснить смысл высказываний. Выписать слова с пропущенными буквами.

3. Вспомни, какие части речи мы изучали, их определение.
Стр. 131 упр. 202 - устно

 Упр. 1 "Части речи"

Упр. 2 "Части речи"

4. Что такое имя существительное? 
Какие грамматические  категории у существительного мы определяем?




















Стр. 131 упр. 203.

Стр. 132 упр. 204 - устно


Д. З. Стр. 133 упр. 205, повторить словарные слова за 4 класс.

18 мая 2020 г.

Математика, 19.05

Тема: геометрические тела цилиндр, конус

Смотрим видео:
https://youtu.be/V5OsC4252Vc

Работа с учебником:

С. 128 №1, 2 - устно
С. 129 №4 - записать примеры с окошком. Найди неизвестное делимое (умножением в столбик)

ПРОВЕРОЧНАЯ работа (прислать фото)

А) С.128 №3 -по действиям

Б) С. 129 № 5
Производительность - объем выполненной работы за единицу времени.
( Находим производительность І бригады, ІІ бригады, общую и время работы обеих бригад - 4 действия)

В) С. 129 № 7

Г) С. 129 №2

Д.З. С. 129 № 6, 1
Обязательно сделать чертеж:
3 коробки - 3 отрезка
Чтобы общее количество гвоздей мы могли разделить на 3 равные части, надо эти части УРАВНЯТЬ. Как? Что изменится с общим количеством?

МРБ, 18.05

Тэма:
Сучасная Беларусь.
Дзяржаўны  герб нашай краіны.
Дзяржаўны сцяг нашай краіны

🌟 Тлумачэнне новага матэрыялу


✓ Як называлася дзяржава, якая была створана ў 1919г.? (Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка).
✓ У якім годзе аб’ядналася з іншымі дзяржавамі ў СССР? (1922).
✓Як называецца краіна, у якой мы жывём?

🌟 Наша краіна мае две афіцыйныя назвы. Беларусь – скарочаная назва краіны. Рэспубліка Беларусь – поўная назва дзяржавы.

✓   Успомніце, што такое дзяржава (с.159 падручніка, гістарычны слоўнік)

🌟 Краіна і дзяржава – гэта словы з блізкім значэннем. Калі гаворым пра краіну, то часцей за ўсё маем на ўвазе мясцовасць , тэрыторыю, край і даём яму характарыстыку, як у складзенай намі візітцы.
• Калі гаворым пра дзяржаву як саюз грамадзян, то патрэбна расказаць пра правапарадак і законы, якія устаноўлены ў ёй.
• Працягнем на ўроку папаўняць веды пра сучасную Беларусь. Дапаможа нам ў гэтым апавяданне па падручніку (с.142), якое так і называецца – “Сучасная Беларусь”
-        Чытанне-вывучэнне
1. У першым абзацы вызначым, пра якія тры дзяржавы ідзе размова .
2. Якія звесткі можна ўзяць з другога абзаца для характарыстыкі Рэспублікі Беларусь?
3. Назавіце дзяржаўнае свята, якое сёлета наша краіна святкавала 25 год? (15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі)
🌟 Мы ўжо ведаем, што ў Канстытуцыі замацаваны абавязкі і правы грамадзян краіны.
Чытанне артыкула 49 Канстытуцыі.
4. Размова пра прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
🌟 Запоўніць друкаваны сшытак.

Паглядзіце відэаўрок пра дзяржаўную сімволіку нашай краіны. 



🌟 У наш час цяжка ўявіць сабе дзяржаву без герба, сцяга і гімна. Менавіта яны з’яўляюцца дзяржаўнымі сімваламі. Розная гісторыя ў народаў і дзяржаў – розныя ў іх сімволіка. На гербах і сцягах можна ўбачыць грозных ільвоў, драпежных арлоў, кароны і крыжы, сонца, месяц і зоркі і нават лісток клёну…
- Адны сімвалы жывуць стагоддзі: старажытны герб Полацка “Карабель пад ветразямі” існуе дагэтуль. А вось другія мяняюцца. Напрыклад, герб “Пагоня” быў дзяржаўным гербам ВКЛ. Тая ж “Пагоня” выконвала ролю Дзяржаўнага сімвала РБ у 1991 – 1995гг.
У 1995г. па выніках рэферэндуму (усенароднага галасавання) была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка. Змяніўся таксама і герб.

🌟 Практычная работа (у друкаваных сшытках)

-🌟Разгледзьце Дзяржаўны герб і пералічыце, што на ім адлюстравана.
парада: рухацца зверху ўніз, злева направа.
1. Пяціканцовая зорка.
2. Контуры межаў Беларусі.
3. Узыходзячае сонца.
4. Залатыя сонечныя промні.
5. Частка зямнога шара.
6. Каласкі жыта.
7. Ружовыя кветкі канюшыны.
8. Блакітныя кветкі ільну.
9. Жыта і кветкі ўтвараюць вянок.
10. Вянок абвіты чырвона-зялёнай стужкай.
11. На стужцы надпіс “Рэспубліка Беларусь”.
-🌟Пералічыце колеры, якія выкарыстаны на Дзяржаўным гербе. (Чырвоны, зялёны, залацісты, блакітны, фіялетавы, ружовы; усё гэта на белым фоне. Усяго  - 7 розных колераў).

🌟 Работа з тэкстам.
С. 148– 151 – прачытаць.


-🌟 У нашым паўсядзённым жыцці Дзяржаўны герб мае вельмі шырокае выкарыстанне.
 -✓ Дзе вы бачылі адлюстраванне герба?
🌟 Дзяржаўныя сімвалы  (герб) можна ўбачыць:
1. На будынках органаў дзяржаўнай улады.
2. На дзяржаўных дакументах.
3. На грашовых знаках.
4. На дзяржаўных пячатках.
5. На форме ваеннаслужачых.
6. На ардэнах і медалях.
7. На адзенні лётчыкаў і лётчыкаў-касманаўтаў.
8. На касцюмах спартсменаў.

🌟 Нашы далёкія продкі-славяне ў час ваенных сутычак і бітваў ужывалі сцягі, каб адрозніць сваіх ад чужых. Да дрэўкаў звычайна прывязвалі кавалак чырвонай тканіны. Гэта і былі першыя сцягі. Пазней, калі з’явіліся гербы, іх адлюстраванні сталі змяшчаць на сцягах. Потым выяву герба сталі замяняць умоўнай палоскай такога колеру, які мела гербавая выява.
✓Колькі частак мае наш сцяг? Пералічыце іх. (Тры)
 ✓З якіх колераў складаецца Дзяржаўны сцяг? (Чырвоны, зялёны, белы).
✓ Які колер пераважае? (Чырвоны).

відэаўрок пра дзяржаўны сцяг нашай краіны:

4


🌟  Работа з тэкстам.С. 152 – 155
🌟Практычная работа. Заданне: параўнаць колеры герба і сцяга, знайсці агульнае і адрозненні.
🌟 Вынік:
1. У дзяржаўнай сімволіцы паўтараюцца тры колеры: чырвоны, зялёны, белы.  2. Найбольш колераў змяшчае герб. (7).  3. Чырвоны колер з’яўляецца самым распаўсюджаным.

🌟 Дадатковы матэрыял.
Дзяржаўны флаг РБ складаецца з 3-х палос: верхняй – чырвонага колеру (2/3 шырыні) і ніжняй – зялёнага колеру (1/3 шырыні сцяга), а таксама вертыкальнай – арнаменту на белым фоне (1/9 частка даўжыні сцяга). Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні роўныя – 1 : 2.

 🌟 Дзяржаўны сцяг у нашым паўсядзённым жыцці мае вельмі шырокае выкарыстанне, нават яшчэ большае, чым Дзяржаўны герб.

 ✓ Успомніце, дзе вы бачылі Дзяржаўны сцяг РБ?
1. На будынках органаў дзяржаўнай улады.
2. На будынках нашых пасольстваў за мяжой.
3. На будынках Рэзідэнцыі Прэзідэнта РБ.
4. На сесіях ААН.
5. На дзяржаўных і міжнародных парадах.
6. У час правядзення мітынгаў і дэманстрацый.
7. На алімпійскіх гульнях.
8. У гонар пераможцаў спартыўных спаборніцтваў.
9. На будынках у святочныя дні.
10. У дні жалобы (сцяг з чорнымі лентамі).

 🌟 Другая нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага Сцяга.
🌟 Дзяржаўная сімволіка – гэта гісторыя Беларусі, сувязь мінулага з сучаснасцю. Ва ўсіх краінах існуе традыцыя, правіла – паважаць, шанаваць, беражліва адносіцца да сімвалаў сваёй дзяржавы. Менавіта такія адносіны да дзяржаўных сімвалаў – гэта найпершы грамадзянскі абавязак кожнага з нас. Зняважлівыя адносіны да іх лічацца злачынствам у нашай краіне.

🌟 Праца ў друкаваных сшытках.

🌟 Д.З. Запомніць асноўныя паняцці, назвы, імёны і даты.

Беларуская мова, 18.05

Тэма: Канчаткі дзеясловаў 2-й асобы адзіночнага ліку I і ІІ спражэння
Мэты: Вучыцца утвараць форму 2-й  асобы  адзіночнага ліку  дзеясловаў  I  і  ІІ спражэння,  вызначаць тып  спражэння  дзеясловаў  па  форме  3-й асобы  множнага  ліку

План урока

1.     Чыстапісанне.

Дд Зз Яя ...
Дзя Дзі Дзе Дзю Дзё ядзь едзь юдзь одзь

Прачытайце  склады. “Збярыце” з іх скорагаворку. Падказка, спачатку склады ў словы “збірайце” цераз адзін, а потым – тыя, што засталіся.
Дзят   дзяўб  лы   лі  дзю  дрэ   ба   вы   мі. (Дзятлы дзюбамі дзяўблі дрэвы)


2. Новая тэма 
Сёння мы з вамі паназіраем за канчаткамі дзеясловаў 2-ой  асобы адзіночнага ліку. Навучымся распазнаваць  2-ую асобу дзеясловаў.

Ø   Утварэнне формы 3-й асобы множнага ліку дзеясловаў, размежаванне іх па тыпах спра-жэння. Аналіз схемы, вылучэнне канчаткаў дзеясловаў I і ІІ спражэння ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку (практ. 162, с. 96).

Ø   Утварэнне формы 2-й асобы адзіночнага ліку  дзеясловаў  І  спражэння  на  ўзор (практ. 163, с. 96).

Ø   Складанне  схемы правапісу  канчаткаў дзеясловаў І спражэння ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку (практ. 164, с. 97).

Ø  Дапаўненне сказаў патрэбнымі формамі дзеясловаў (практ. 165, с. 97).

Ø   Чытанне жарту. Гутарка па змесце. Знаходжанне  ў  тэксце дзеясловаў  у  форме 2-й  асобы  адзіночнага  ліку.  Тлумачэнне правапісу іх канчаткаў (практ. 166, с. 97).

Ø   Дапаўненне  загадак дзеясловамі  І  спражэння  ў  форме  2-й  асобы  адзіночнага ліку.  Адгадванне  загадак.  Выбарачнае спісванне, графічнае выдзяленне канчаткаў дзеясловаў (практ. 167, с. 98).

Ø   Утварэнне формы 2-й асобы адзіночнага ліку  дзеясловаў  ІІ  спражэння  на  ўзор (практ. 168, с. 98).

Ø   Складанне  схемы правапісу  канчаткаў дзеясловаў ІІ спражэння ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку (практ. 169, с. 98).

Ø   Дапаўненне прыказкі дзеясловам у форме 2-й асобы адзіночнага ліку. Спісванне. Выдзяленне канчаткаў дзеясловаў, вызначэнне іх тыпу спражэння. Прыгадванне вучнямі жыццёвых сітуацый, у якіх можна выкарыстаць запісаныя прыказкі (практ. 170, с. 99).

Ø  Слоўнікавая работа. Знаёмства з правапісам слоўнікавага слова подпіс. Падбор аднакаранёвых слоў, вылучэнне ў іх кораня.

УВАГА! У  канчатках дзеясловаў 2 асобы адзіночнага ліку пасля ш мяккі знак не іпішацца.

3. Вынік урока
-  На якое пытанне адказваюць дзеясловы 2 асобы адзіночнага ліку.
-   Што асаблівага есць у канчатках адзіночнага і множнага ліку 2 асобы дзеясловаў.


4.  Дамашняе заданне
пр.171