14 апреля 2020 г.

Беларуская мова, 14.04.

Тэма. Скланенне займеннікаў 1-й асобы
Задачы: 1) навучыцца скланяць займеннікі Я, МЫ;
              2) засвоіць іх склонавыя формы;
              3) навучыцца ставіць пытанні і вызначаць склон займеннікаў 1-й асобы;
              4) засвоіць правапіс прыназоўнікаў з займеннікамі:АСОБНА

ПЛАН УРОКА
1) Запіс у сшытку даты

2) Хвілінка чыстапісання: 
Яя Мм ...
Ям Мя ця та  дзя да мн ам
месяц мядзведзь яблыня


3) Праца з падручнікам: с.52 №85.

Прачытаць заданне, праскланяць вусна  займеннікі Я, МЫ самастойна. Зверыцца з табліцаю. Адказаць на пытанні.

4) Завучыць правіла на старонцы 52.


5) Праца з падручнікам: с.52 №84 - вусна.


6)  Праца з падручнікам: с.53 №86: прачытаць, знайсці ўсе формы займенніка Я, паставіць да іх пытанні ад выдзеленых слоў.

Звярнуць увагу на займеннікі з прыназоўнікамі: яны напісаны асобна!
Запісаць у сшытак словазлучэнні і вызначыць склон займеннікаў:
дзеяслоў + (пытанне) + займеннік - склон.

7) Завучыць правіла і слоўнікавае слова услых на старонцы 53.

8) Замацаванне: пр.87, 88 - вусна -https://learningapps.org/myapps.php?displayfolder=2772061


9) Дамашняе заданне: с.54 № 89

Комментариев нет:

Отправить комментарий