22 мая 2020 г.

Літаратурнае чытанне, 22.05


Тэма: М.Янчанка.”Сустрэча з бацькам”; падагульненне па раздзеле “Лёс чалавека на вайне”
Задачы: узбагачаць слоўнікавы запас  лексікай твора, 
фарміраваць уяўленні аб жыцці дзяцей у пасляваенны час, аб іх сталенні, аб захаванні памяці  аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны сродкамі мастацкага слова,
развіваць уменне тлумачыць учынкі дзейных асоб, выказваць свае адносіны да іх,

удасканадльваць уменне фармуляваць тэму твора, разумець у чым заключаецца асноўная думка,
Падагульніць веды па вывучанаму раздзелу.


ПЛАН УРОКА

1. Моўная размінка


Каля шашы да абеліска
Павольным крокам падыду
І  пакланюся нізка-нізка,
І моўчкі кветкі пакладу.
                        М.Пазнякоў
-Прачытаем выразана верш М.Пазнякова .
-Якая галоўная думка гэтых радкоў?
-З якім вершам пераклікаюцца гэтыя радкі? Чаму?

2. ☝ На нашай зямлі мноства абеліскаў, якія праслаўляюць подзвіг салдата, загінуўшага на вайне. Часта імя гэтага салдата было невядомым. Нават у цяперашні час ідуць раскопкі  захаванняў,на месцах, дзе ішлі баі, устанаўліваюцца імёны салдат. Многія сем’і не ведалі, дзе пахаваны іх родныя. У многіх загінуўшых салдат  засталіся дома дзеці. 
☝ А як называюць дзяцей, якія засталіся без бацькі?
☝ Як вы лічыце, якім было жыццё такіх дзяцей-сірот?
☝ У якім творы вы сустракалі апісанне жыцця дзяўчынкі, якая засталася без бацькоў?
☝ Сёння мы пазнаёмімся яшчэ з адным творам пра лёс дзяцей-вайны, а таксама падагульнім веды па раздзеле. Апошні твор нашага раздзела - гэта апавяданне М.Янчанкі “Сустрэча з бацькам”. 
☝ Падумайцеце, пра што можа расказвацца ў  апавяданні з такой назвай?

3. СЛОЎНІК
Газні΄чка — самаробная лямпа без шкла.
Істо΄пка (стопка) — памяшканне для захавання агародніны і іншых прадуктаў.
Кало΄да — кароткае тоўстае бервян о.
Нагарну΄ць (бульбы) — набраць.






4. Чытанне апавядання на с.91-94.
Адказ на пытанні с.94

-Хто такі Мікалай Ермакоў?
-Што за асаблівы агонь вячэрняга Мінска клікаў да сябе?
-У гонар каго гарыць Вечны Агонь?
-Якія словы пачуў дарослы Мікалай каля Вечнага агню?
-Якую сустрэчу меў на ўвазе аўтар, калі выбіраў назву твора?
-Як вы лічыце, ці было вядома Мікалаю Ермакову месца, дзе пахаваны яго бацька? Чаму?
-Як вы лічыце, што хацеў сказаць М.Янчанка гэтым апавяданнем? Вызначце галоўную думку твора?
-Як вы лічыце, што хацеў сказаць М.Янчанка гэтым апавяданнем? Вызначце галоўную думку твора?

5. Падагульненне па радзеле “Лёс чалавека на вайне” - тэст.
УВАГА: форму магчыма запоўніць толькі 1 раз!

Комментариев нет:

Отправить комментарий