18 мая 2020 г.

Беларуская мова, 18.05

Тэма: Канчаткі дзеясловаў 2-й асобы адзіночнага ліку I і ІІ спражэння
Мэты: Вучыцца утвараць форму 2-й  асобы  адзіночнага ліку  дзеясловаў  I  і  ІІ спражэння,  вызначаць тып  спражэння  дзеясловаў  па  форме  3-й асобы  множнага  ліку

План урока

1.     Чыстапісанне.

Дд Зз Яя ...
Дзя Дзі Дзе Дзю Дзё ядзь едзь юдзь одзь

Прачытайце  склады. “Збярыце” з іх скорагаворку. Падказка, спачатку склады ў словы “збірайце” цераз адзін, а потым – тыя, што засталіся.
Дзят   дзяўб  лы   лі  дзю  дрэ   ба   вы   мі. (Дзятлы дзюбамі дзяўблі дрэвы)


2. Новая тэма 
Сёння мы з вамі паназіраем за канчаткамі дзеясловаў 2-ой  асобы адзіночнага ліку. Навучымся распазнаваць  2-ую асобу дзеясловаў.

Ø   Утварэнне формы 3-й асобы множнага ліку дзеясловаў, размежаванне іх па тыпах спра-жэння. Аналіз схемы, вылучэнне канчаткаў дзеясловаў I і ІІ спражэння ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку (практ. 162, с. 96).

Ø   Утварэнне формы 2-й асобы адзіночнага ліку  дзеясловаў  І  спражэння  на  ўзор (практ. 163, с. 96).

Ø   Складанне  схемы правапісу  канчаткаў дзеясловаў І спражэння ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку (практ. 164, с. 97).

Ø  Дапаўненне сказаў патрэбнымі формамі дзеясловаў (практ. 165, с. 97).

Ø   Чытанне жарту. Гутарка па змесце. Знаходжанне  ў  тэксце дзеясловаў  у  форме 2-й  асобы  адзіночнага  ліку.  Тлумачэнне правапісу іх канчаткаў (практ. 166, с. 97).

Ø   Дапаўненне  загадак дзеясловамі  І  спражэння  ў  форме  2-й  асобы  адзіночнага ліку.  Адгадванне  загадак.  Выбарачнае спісванне, графічнае выдзяленне канчаткаў дзеясловаў (практ. 167, с. 98).

Ø   Утварэнне формы 2-й асобы адзіночнага ліку  дзеясловаў  ІІ  спражэння  на  ўзор (практ. 168, с. 98).

Ø   Складанне  схемы правапісу  канчаткаў дзеясловаў ІІ спражэння ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку (практ. 169, с. 98).

Ø   Дапаўненне прыказкі дзеясловам у форме 2-й асобы адзіночнага ліку. Спісванне. Выдзяленне канчаткаў дзеясловаў, вызначэнне іх тыпу спражэння. Прыгадванне вучнямі жыццёвых сітуацый, у якіх можна выкарыстаць запісаныя прыказкі (практ. 170, с. 99).

Ø  Слоўнікавая работа. Знаёмства з правапісам слоўнікавага слова подпіс. Падбор аднакаранёвых слоў, вылучэнне ў іх кораня.

УВАГА! У  канчатках дзеясловаў 2 асобы адзіночнага ліку пасля ш мяккі знак не іпішацца.

3. Вынік урока
-  На якое пытанне адказваюць дзеясловы 2 асобы адзіночнага ліку.
-   Што асаблівага есць у канчатках адзіночнага і множнага ліку 2 асобы дзеясловаў.


4.  Дамашняе заданне
пр.171

Комментариев нет:

Отправить комментарий