18 мая 2020 г.

МРБ, 18.05

Тэма:
Сучасная Беларусь.
Дзяржаўны  герб нашай краіны.
Дзяржаўны сцяг нашай краіны

🌟 Тлумачэнне новага матэрыялу


✓ Як называлася дзяржава, якая была створана ў 1919г.? (Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка).
✓ У якім годзе аб’ядналася з іншымі дзяржавамі ў СССР? (1922).
✓Як называецца краіна, у якой мы жывём?

🌟 Наша краіна мае две афіцыйныя назвы. Беларусь – скарочаная назва краіны. Рэспубліка Беларусь – поўная назва дзяржавы.

✓   Успомніце, што такое дзяржава (с.159 падручніка, гістарычны слоўнік)

🌟 Краіна і дзяржава – гэта словы з блізкім значэннем. Калі гаворым пра краіну, то часцей за ўсё маем на ўвазе мясцовасць , тэрыторыю, край і даём яму характарыстыку, як у складзенай намі візітцы.
• Калі гаворым пра дзяржаву як саюз грамадзян, то патрэбна расказаць пра правапарадак і законы, якія устаноўлены ў ёй.
• Працягнем на ўроку папаўняць веды пра сучасную Беларусь. Дапаможа нам ў гэтым апавяданне па падручніку (с.142), якое так і называецца – “Сучасная Беларусь”
-        Чытанне-вывучэнне
1. У першым абзацы вызначым, пра якія тры дзяржавы ідзе размова .
2. Якія звесткі можна ўзяць з другога абзаца для характарыстыкі Рэспублікі Беларусь?
3. Назавіце дзяржаўнае свята, якое сёлета наша краіна святкавала 25 год? (15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі)
🌟 Мы ўжо ведаем, што ў Канстытуцыі замацаваны абавязкі і правы грамадзян краіны.
Чытанне артыкула 49 Канстытуцыі.
4. Размова пра прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
🌟 Запоўніць друкаваны сшытак.

Паглядзіце відэаўрок пра дзяржаўную сімволіку нашай краіны. 



🌟 У наш час цяжка ўявіць сабе дзяржаву без герба, сцяга і гімна. Менавіта яны з’яўляюцца дзяржаўнымі сімваламі. Розная гісторыя ў народаў і дзяржаў – розныя ў іх сімволіка. На гербах і сцягах можна ўбачыць грозных ільвоў, драпежных арлоў, кароны і крыжы, сонца, месяц і зоркі і нават лісток клёну…
- Адны сімвалы жывуць стагоддзі: старажытны герб Полацка “Карабель пад ветразямі” існуе дагэтуль. А вось другія мяняюцца. Напрыклад, герб “Пагоня” быў дзяржаўным гербам ВКЛ. Тая ж “Пагоня” выконвала ролю Дзяржаўнага сімвала РБ у 1991 – 1995гг.
У 1995г. па выніках рэферэндуму (усенароднага галасавання) была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка. Змяніўся таксама і герб.

🌟 Практычная работа (у друкаваных сшытках)

-🌟Разгледзьце Дзяржаўны герб і пералічыце, што на ім адлюстравана.
парада: рухацца зверху ўніз, злева направа.
1. Пяціканцовая зорка.
2. Контуры межаў Беларусі.
3. Узыходзячае сонца.
4. Залатыя сонечныя промні.
5. Частка зямнога шара.
6. Каласкі жыта.
7. Ружовыя кветкі канюшыны.
8. Блакітныя кветкі ільну.
9. Жыта і кветкі ўтвараюць вянок.
10. Вянок абвіты чырвона-зялёнай стужкай.
11. На стужцы надпіс “Рэспубліка Беларусь”.
-🌟Пералічыце колеры, якія выкарыстаны на Дзяржаўным гербе. (Чырвоны, зялёны, залацісты, блакітны, фіялетавы, ружовы; усё гэта на белым фоне. Усяго  - 7 розных колераў).

🌟 Работа з тэкстам.
С. 148– 151 – прачытаць.


-🌟 У нашым паўсядзённым жыцці Дзяржаўны герб мае вельмі шырокае выкарыстанне.
 -✓ Дзе вы бачылі адлюстраванне герба?
🌟 Дзяржаўныя сімвалы  (герб) можна ўбачыць:
1. На будынках органаў дзяржаўнай улады.
2. На дзяржаўных дакументах.
3. На грашовых знаках.
4. На дзяржаўных пячатках.
5. На форме ваеннаслужачых.
6. На ардэнах і медалях.
7. На адзенні лётчыкаў і лётчыкаў-касманаўтаў.
8. На касцюмах спартсменаў.

🌟 Нашы далёкія продкі-славяне ў час ваенных сутычак і бітваў ужывалі сцягі, каб адрозніць сваіх ад чужых. Да дрэўкаў звычайна прывязвалі кавалак чырвонай тканіны. Гэта і былі першыя сцягі. Пазней, калі з’явіліся гербы, іх адлюстраванні сталі змяшчаць на сцягах. Потым выяву герба сталі замяняць умоўнай палоскай такога колеру, які мела гербавая выява.
✓Колькі частак мае наш сцяг? Пералічыце іх. (Тры)
 ✓З якіх колераў складаецца Дзяржаўны сцяг? (Чырвоны, зялёны, белы).
✓ Які колер пераважае? (Чырвоны).

відэаўрок пра дзяржаўны сцяг нашай краіны:

4


🌟  Работа з тэкстам.С. 152 – 155
🌟Практычная работа. Заданне: параўнаць колеры герба і сцяга, знайсці агульнае і адрозненні.
🌟 Вынік:
1. У дзяржаўнай сімволіцы паўтараюцца тры колеры: чырвоны, зялёны, белы.  2. Найбольш колераў змяшчае герб. (7).  3. Чырвоны колер з’яўляецца самым распаўсюджаным.

🌟 Дадатковы матэрыял.
Дзяржаўны флаг РБ складаецца з 3-х палос: верхняй – чырвонага колеру (2/3 шырыні) і ніжняй – зялёнага колеру (1/3 шырыні сцяга), а таксама вертыкальнай – арнаменту на белым фоне (1/9 частка даўжыні сцяга). Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні роўныя – 1 : 2.

 🌟 Дзяржаўны сцяг у нашым паўсядзённым жыцці мае вельмі шырокае выкарыстанне, нават яшчэ большае, чым Дзяржаўны герб.

 ✓ Успомніце, дзе вы бачылі Дзяржаўны сцяг РБ?
1. На будынках органаў дзяржаўнай улады.
2. На будынках нашых пасольстваў за мяжой.
3. На будынках Рэзідэнцыі Прэзідэнта РБ.
4. На сесіях ААН.
5. На дзяржаўных і міжнародных парадах.
6. У час правядзення мітынгаў і дэманстрацый.
7. На алімпійскіх гульнях.
8. У гонар пераможцаў спартыўных спаборніцтваў.
9. На будынках у святочныя дні.
10. У дні жалобы (сцяг з чорнымі лентамі).

 🌟 Другая нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага Сцяга.
🌟 Дзяржаўная сімволіка – гэта гісторыя Беларусі, сувязь мінулага з сучаснасцю. Ва ўсіх краінах існуе традыцыя, правіла – паважаць, шанаваць, беражліва адносіцца да сімвалаў сваёй дзяржавы. Менавіта такія адносіны да дзяржаўных сімвалаў – гэта найпершы грамадзянскі абавязак кожнага з нас. Зняважлівыя адносіны да іх лічацца злачынствам у нашай краіне.

🌟 Праца ў друкаваных сшытках.

🌟 Д.З. Запомніць асноўныя паняцці, назвы, імёны і даты.

Комментариев нет:

Отправить комментарий